Ба Мо
Ба Мо | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
бірм.: ဘမော် | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 лютага 1893[1] |
||||||
Смерць |
29 мая 1977[1] (84 гады) |
||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ба Мо (бірм.: ဘမော်; 8 лютага 1893, Брытанская Індыя — 29 мая 1977, Рангун, Бірма) — бірманскі палітычны дзеяч, калабарацыяніст, кіраўнік праяпонскага марыянеткавага ўрада Бірмы ў 1943—1945 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ба Мо нарадзіўся ў горадзе Маубін у шляхетнай бірманскай сям’і, якая мела армянскія карані.
У 1924 годзе ён атрымаў навуковую ступень ва Універсітэце Бардо ў Францыі: абараніў доктарскую дысертацыю на французскай мове, прысвечаную розным аспектам будызму ў Бірме. Пры гэтым сам Ба Мо быў каталіком.
З 1920 года Ба Мо займаўся юрыдычнай практыкай, удзельнічаў у палітычным жыцці брытанскай Бірмы. Ён дасягнуў вядомасці як адвакат у 1931 годзе, падчас судовага працэсу над Сая Санам, які ўзначаліў паўстанне ў Бірме ў снежні 1930 года на глебе павышэння падаткаў, якое неўзабаве ператварылася ў нацыянальнае паўстанне супраць брытанскага валадарства. Сая Сан быў захоплены, асуджаны і павешаны. Аднак Ба Мо стаў адным з адвакатаў, якія абаранялі яго.
З пачатку 1930-х гадоў Ба Мо стаў актыўным прыхільнікам бірманскага самакіравання. Спачатку ён выступаў супраць выдзялення Бірмы ў якасці асобнай калоніі з Брытанскай Індыі, але пазней падтрымаў гэта і быў прызначаны першым каланіяльным прэм’ерам брытанскай Бірмы з 1937 па люты 1939, пасля свайго абрання ў Заканадаўчы сход.
У студзені 1942 года ў Бірму ўрываецца японская армія. Ба Мо падтрымаў акупантаў, а неўзабаве быў прызначаны кіраўніком часовай грамадзянскай адміністрацыі Бірмы. 1 жніўня 1942 г. пад эгідай Японскай імперыі ў Рангуне была сфарміравана Бірманская цэнтральная выканаўчая адміністрацыя на чале з Ба Мо.
1 жніўня 1943 года Ба Мо абвясціў аб стварэнні Дзяржавы Бірма. Новая дзяржава аб’явіла вайну Вялікабрытаніі і ЗША, а таксама падпісала дагавор аб узаемадзеянні з Японскай імперыяй. У лістападзе 1943 гады Ба Мо прысутнічаў на Вялікай Усходнеазіяцкай канферэнцыі ў Токіа.
Дзяржаве не ўдалося дабіцца падтрымкі насельніцтва ці дыпламатычнага прызнання з боку якіх-небудзь дзяржаў у сувязі з прысутнасцю на тэрыторыі Бірмы часцей Японскай імператарскай арміі. Да 1945 года Ба Мо канчаткова страціў сваю легітымнасць, а салдаты Нацыянальнай арміі Бірмы пачалі масава пераходзіць на бок антыгітлераўскай кааліцыі.
Перад пачаткам брытанскага контрнаступлення ў Бірме Ба Мо бег праз Тайланд у Японію, дзе яго пасялілі ў будыйскім манастыры пад выглядам глуханямога манаха. Аднак неўзабаве ён трапіў у палон амерыканскіх акупацыйных уладаў і да 1946 года ўтрымліваўся ў турме. Брытанскія ўлады, пасля яго вызвалення, дазволілі Ба Мо вярнуцца ў родную краіну.
Калі ў 1963 годзе ўлада ў Бірме апынулася ў руках генерала Не Віна, Ба Мо зноў апынуўся ў турме, як і многія бірманскі палітыкі, з 1965 па 1968.
З моманту вызвалення і да канца жыцця Ба Мо так і не ўдалося заняць якую-небудзь дзяржаўную пасаду. У 1968 годзе была апублікаваная яго кніга ўспамінаў «Прарыў у Бірме: Успаміны пра рэвалюцыю 1939—1946». У пасляваенны перыяд ён таксама стаў заснавальнікам палітычнай партыі «Махамаба».
Памёр Ба Мо ў Рангуне ва ўзросце 84 гадоў.
Зноскі
- ↑ а б Ba Maw // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Советская историческая энциклопедия. В 16 томах. — М.: Советская энциклопедия. 1973—1982. Том 2. БААЛ — ВАШИНГТОН. 1962.
- Allen, Louis (1986). Burma: the Longest War 1941-45. J.M. Dent and Sons. ISBN 0460024744.